Ігар Загумёнаў нарадзіўся ў
Менску ў 1981 годзе. У трэцем класе ён даведаўся аб тым, што ў расейскай
мове існуе вельмі дрэннае слова з трох літар. Пазьней ён
запісаў аб гэтым эйсід-панкавую песьню і намаляваў мультыплікацыйны кліп:
Спачатку Зігзаг быў
студыйным электронным праектам Ігара Загумёнава і Сержа Аруцюняна. Затым
Ігар Загумёнаў збірае жывы панк-рокавы гурт. Вось як
гучыць ужо вядомая вам песьня на жывым канцэрце:
Аднойчы швэдскі прадзюсер
Паўла Мурга запрасіў Зігзагаў у сваю швэдскую студыю перазапісаць стары
добры зігзагаўскі Кастрычнік. А затым беларускі рэжысёр Максім Сіры зьняў
на яе кліп:
Ігару Загумёнаву
вельмі спадабаўся поп-рэмікс Сержа Аруцюняна на яго песьню Song Of The Wave.
Беларускім FM-станцыям ён таксама спадабаўся... Такім чынам, самы вядомы трэк
Зігзага - не панкаўскі:
Ігар Загумёнаў
з'яўляецца актывістам ICBL (Міжнародная кампанія па забароне супрацьпяхотных
мінаў). З наступнай песьней Зігзаг ўпершыню выступіў ў горадзе Найробі "Кенія"
на саміце "Сьвет без мінаў":
What the...ska from eastern Europe :-) - You're definitely amazing! I like the third song the most, which reminds me of the style of the most inventive band in (the near of) my home area: Guano Apes!
If You'll ever have a concert in -let's say - Hannover, I guess I'll be one of the guests, too.